Магутны шторм - на поўдні Кітая

1 апреля 2014

Загінулі 16 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Больш за ўсё ахвяраў у правінцыі Гуандун. Там дажджы справакавалі паводкі і сход селевых патокаў. Разбураны сотні дамоў. Стыхія не абышла і Ганконг. На горад абрынуліся магутныя ліўні, шквалісты вецер і град, асобныя кавалкі лёду дасягалі памераў мяча для гольфа. Затопленымі апынуліся дзве станцыі метро і шэраг нізінных раёнаў на паўвостраве Коулун. Непагадзь парушыла работу міжнароднага аэрапорта Ганконга - затрыманы больш чым 500 рэйсаў. У залах чакання - тысячы пасажыраў.