Прадпрыемствы цэнтральнага рэгіёна Беларусі сярод лепшых

15 марта 2018

Самыя якасныя тавары Беларусі ствараюць у тым ліку і ў Мінскай вобласці. Прадпрыемствы цэнтральнага рэгіёна сярод лепшых. Узнагароды за высокія паказчыкі атрымалі сёння кіраўнікі і прадстаўнікі гэтых вытворчасцяў.

Сярод лаўрэатаў конкурсу Слуцкі сыраробны камбінат, Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў, Жодзінскі БелАЗ, завод "Штадлер-Мінск" - прадпрыемствы, якія сёння фарміруюць не толькі эканамічны патэнцыял вобласці, але і ўсёй краіны.

Арганізацыі-пераможцы атрымалі права размяшчэння афіцыйнага лагатыпа конкурсу "Лепшы тавар Рэспублікі Беларусь" на ўпакоўцы сваёй прадукцыі, а таксама ў рэкламных матэрыялах.