Удзельнікі дзіцячага "Еўрабачання" рэпеціруюць агульную фінальную песню

22 ноября 2018

Да вырашэння галоўнай музычнай інтрыгі засталося некалькі дзён. Ужо ў гэтую нядзелю мы даведаемся імя пераможцы. А пакуль першая дзясятка ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" правяла апошнюю рэпетыцыю перад суботнім генеральным прагонам.

Зараз артысты рэпеціруюць агульную фінальную песню. У такім жа рытме "Мінск-Арэна" будзе жыць і заўтра. Рэпетыцыі распісаныя на ўвесь дзень. Для выканаўцаў гэта апошняя магчымасць унесці змяненні ў свой нумар. Графік вельмі шчыльны. Краіны на сцэне змяняюцца кожныя паўгадзіны. Сёння свой прагон правёў і ўдзельнік ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі.

Нагадаем, што на генпрагон, які пройдзе ў суботу - 24 лістапада, выпушчаныя дадатковыя білеты на танцплошчу. Арганізатары шоу просяць гледачоў прыходзіць загадзя. Ужо ў фае "Мінск-Арэны" іх чакае мноства забаўляльных зон.