Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Уралкаліем, але інтарэсы краіны павінны быць захаваны на 200 %

9 марта 2017

Пра гэта заявіў Кіраўнік дзяржавы, заслухоўваючы даклад аб асобных пытаннях дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі.

На сустрэчу з Прэзідэнтам былі запрошаны гендырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец, гендырэктар Беларуськалія Іван Галаваты і старшыня Белнафтахіма Ігар Ляшэнка.

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што прадстаўнікі расійскага боку ўжо не першы раз звяртаюцца да яго з просьбай аднавіць узаемадзеянне з Беларуськаліем па вытворчасці і продажы ўгнаенняў. Нагадаем, некалькі гадоў таму шляхі дзвюх кампаній разышліся. У адзіночку Уралкалій не змог вярнуцца на дакрызісны ўзровень працы, а беларуская БКК паказала сябе жыццеўстойлівым гульцом на калійным рынку. У гэтай сувязі Кіраўнік дзяржавы раней даручаў прапрацаваць варыянты сумеснай працы Беларуськалія і Уралкалія.

Сёлета Беларусь разлічвае на аднаўленне калійнага рынку і павелічэнне экспарту хлоркалію прыкладна да 10 мільёнаў тон за год.