Новым рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій можа стаць БДУІР

19 февраля 2018

Гэта стала вядома падчас канферэнцыі, на якой навукоўцы і студэнты прэзентавалі даследаванні штучнага інтэлекту - распрацоўкі для ваеннай і харчовай прамысловасці, медыцыны, адукацыі і турызму.

Падзяліцца вопытам у Беларусь прыехалі навукоўцы з шасці краін. Сярод дакладаў не толькі разумныя тэхналогіі, але і культура распрацоўкі такіх дадаткаў.

Уладзімір Галянкоў, загадчык кафедры БДУІР: "Патрэбна высокая граматнасць распрацоўшчыка, другое - вельмі шчыльны кантакт з тымі, хто з'яўляецца экспертам у адпаведным дадатку. Напрыклад, калі вы робіце інтэлектуальную сістэму ў галіне медыцыны і не з’яўляецеся медыкам па прафесіі, то, вядома, вы без кантакту з медыкам нічога прыстойнага не зробіце. А ўменне працаваць у такім кантакце - гэта асаблівая якасць распрацоўшчыкаў".

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што гадавы экспарт Парка высокіх тэхналогій Беларусі ўпершыню перавысіў адзін мільярд долараў.