Сталіца працягвае рыхтавацца да Дня горада

2 сентября 2016

У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў будзе амбежаваны рух транспарту.

Так, у суботу з 12:45 да 13:45 немагчыма будзе праехаць па вуліцы Сталетава і завулку Казлова. Там пройдзе чэмпіянат Мінска па марафонскім бегу на роліках. Аўтобусныя і тралейбусныя маршруты будуць рухацца ў аб'езд гэтых вуліц.

У нядзелю, 4 верасня, падчас падрыхтоўкі і правядзення мінскага паўмарафону часткова перакрыюць шэраг цэнтральных магістраляў. Маршрут паўмарафону вы бачыце зараз на экране. У сувязі з гэтым зменіцца рух грамадскага транспарту. Часова адменяць тралейбусы №12 і 46. Будзе ўведзены дадатковы аўтобусны маршрут №946 С ад Зялёнага Луга - 6 да вакзала.

Поўную інфармацыю пра змены ў працы грамадскага транспарту можна даведацца на афіцыйным сайце установы «Сталічны транспарт і сувязь».

Таксама будзе зменены інтэрвал руху цягнікоў на дзвюх лініях метрапалітэна. Трэццяга верасня з васьмі гадзін вечара и да апоўначы інтэрвал руху будзе складаць тры хвіліны. Чацвёртага - з сямі гадзін раніцы і да пятнаццаці цягнікі будуць рухацца з інтэрвалам тры з паловай хвіліны.