Новыя рынкі збыту ў Еўропе шукае Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат

26 октября 2016

Выпрабавальную партыю сыравіны ў Іспанію паставяць ужо ў канцы года. Стан спраў на прадпрыемстве ацаніў сёння галоўны кантралёр краіны Леанід Анфімаў. Прадпрыемства - адзіны ў Беларусі вытворца растваральнага сілікату натрыю для вырабу ў наступным вадкага шкла. Матэрыял выкарыстоўваецца пры вытворчасці пральных парашкоў, мыйных сродкаў, керамічнай пліткі, будаўнічага клею і паперы. Больш за 80 % прадукцыі камбіната ідзе на экспарт. Зрэшты, праблемныя пытанні ёсць, і як зазначыў Леанід Анфімаў, іх нельга пакідаць убаку.

Каб зменшыць выдаткі на энерганосьбіты, на Даманаўскім камбінаце вядзецца мадэрнізацыя цеплазабеспячэння на ўчастку вадкага шкла і сілікатных фарбаў. Замест катлоў устанаўліваюць парагенератар.

Таксама Леанід Анфімаў правёў сустрэчу з калектывам камбіната. Пасля старшыня Камітэта дзяржкантролю наведаў прадпрыемства "Івацэвічдрэў".