У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбылася прэм'ера спектакля "Сiрожа"

11 июля 2019
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі зачыніў сезон новай пастаноўкай. Напярэдадні ў Мінску адбылася прэм'ера спектакля "Сiрожа" паводле п'есы беларускага драматурга Юліі Чарняўскай. Гэта ўжо трэцяя сумесная праца аўтара з тэатрам. Спектакль у двух дзеяннях. Першае пераносіць гледачоў у 1980 год, другое адлюстроўвае падзеі 2012-га. Галоўнага дзеючага персанажа - Сірожу Бабіча - у розныя перыяды жыцця іграюь два акцёра. Спектакль суправаджае хранікальны відэакантэнт. Нягледзячы на тое, што РТБД апусціў заслону, 14 ліпеня тэатралаў чакае прэм'ерны спектакль "Усё нармальна". Гэта дэбютная п'еса, напісаная Уладзіславай Хмель.