Цэлы арсенал зброі і боепрыпасаў захоўваў у сябе 32-гадовы жыхар Віцебска

3 сентября 2018

Аўтамат Калашнікава, рэвальвер, паляўнічая стрэльба "Байкал", пісталет Макарава, арбалет, пнеўматычная зброя, дымавыя шашкі і больш як 300 патронаў - усё гэта супрацоўнікі ГУБАЗ выявілі падчас вобыску ў прадаўца запчастак - на дачы, кватэры і ў некалькіх гаражах. Узбуджана крымінальная справа за пазапраўныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі. Падазронаму пагражае пазбаўленне волі да 7 гадоў.

Георгій Яўчар, афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі: "Усё гэта прымусіла задумацца над пытаннем, адкуль і навошта ўсё гэта віцябляніну, ці не праходзіць гэта зборя па якіх-небудзь іншых злачынствах. Прызначаныя экспертызы. Таксама звяртае на сябе ўвагу і той факт, што затрыманы валодае элітнай нерухомасцю, дарагімі іншамаркамі, якія відавочна не ўпісваюцца ў яго прыбыткі звычайнага прадаўца аўтазапчастак".

Аператыўнікі ўстанаўліваюць канал пастаўкі зброі, магчымых іншых падазроных, датычных да пазапраўнага абарачэння. Арыштаваны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, дазволы на захоўванне якой-небудзь зброі не меў.