Новыя прамысловыя аб'екты на карце Мінскай вобласці

6 июня 2017

У Любанскім раёне пачынаюць актыўную стадыю ўзвядзення Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната. Праект рэалізуе расійскі інвестар. Сёння рабочыя і тэхніка рыхтуюць пляцоўку пад будаўніцтва. Разам з тым у Любані актыўна развіваецца і інфраструктура. У планах - узвядзенне новага жылля і гандлёвых аб'ектаў. У перспектыве на поўдні цэнтральнага рэгіёна з'явіцца амаль дзве тысячы новых рабочых месцаў.

Таццяна Рубін, намеснік старшыні Любанскага райвыканкама: "Ёсць зацікаўленасць іншых інвестараў у будаўніцтве буйнафарматных гандлёвых аб'ектаў. Для гэтых мэт фарміруецца два зямельныя ўчасткі, якія выставяць на аўкцыён. Сёлета на тэрыторыі раёна плануем стварыць 80 новых рабочых месцаў і прыцягнуць у эканоміку раёна каля 40 мільёнаў долараў інвестыцый".
Адзначым, што новы камбінат размесціцца на базе Старобінскага радовішча. Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да двух мільёнаў тон прадукцыі за год.