З панядзелка кожны вечар - новая рубрыка "Выпрабавана на сяле"

7 января 2018

6 мільярдаў долараў - планка, на якую нацэліліся аграрыі сёлета. Такія вось вялікія надзеі на экспарт харчавання. Так за кошт чаго наша краіна працягвае заставацца ў топе вытворцаў сельгаспрадукцыі?

Акцэнты-2018: дадаць аб'ёму мяса-малочнаму сектару (попыт на такі тавар будзе заўсёды), а яшчэ - арыенцір на 10 мільёнаў тон хлеба. Дарэчы, зараз можна знайсці свой кавалак хлеба і не ў самых традыцыйных галінах. Хтосьці вырошчвае экзатычныя грыбы шэйтаке, а хтосьці займаецца пушнінай або ўсё глыбей ідзе ў перапрацоўку льну. Увогуле, асартымент беларускага аграрнага поля эксперыментаў шырокі як ніколі. Больш падрабязна аб гэтым можна будзе даведацца ўжо заўтра. З панядзелка кожны вечар у "Панараме" - новая рубрыка "Выпрабавана на сяле".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя