Больш за 60 тысяч школьнікаў Мінскай вобласці правядуць летнія канікулы ў аздараўленчых лагерах

13 мая 2021

Насычаную праграму для дзяцей распрацавалі ў "Зубраняці". Акрамя тэматычных змен на працягу ўсяго навучальнага года там працуюць профільныя атрады. Экалогія і журналістыка, музыка і спорт - усяго 10 накірункаў. Як праходзяць заняткі, даведалася Алена Вітко.

Тры тыдні ў тэхна-інкубатары - і юныя распрацоўшчыкі гатовы прапанаваць свой праект. Робат-футбаліст на радыёкіраванні ці нават разумны дом на 3Д-прынтары. Адукацыйныя нанамагчымасці стымулююць творчы працэс.

Тэматычныя заняткі праходзяць па 3 гадзіны за дзень. Пры гэтым у кожным профільным атрадзе трэнінгі асаблівыя. У гэтай лабараторыі, напрыклад, займаюцца юныя хімікі.

Дзеці выходзяць далёка за рамкі школьнай праграмы. Паглыблена вывучаюць фізіку і біялогію, спазнаюць мастацтва, спорт. Шукаюць сябе ў новым амплуа карэспандэнта і фатографа, тэле- і радыёвядучага. Асновы журналістыкі ім выкладаюць у профільным атрадзе "Медыякаманда".

За актыўнай дзейнасцю не забываюць і пра аздараўленне. У раскладзе - спелеалячэнне і фізіяпрацэдуры, расслабляльныя ванны і фітачаі.

На старце - сезон летняга адпачынку

Новая змена ў "Зубраняці" пачнецца літаральна праз два тыдні. Спецыяльна для канікул распрацавалі новыя праграмы: за лета тут прымуць больш за 5 тысяч дзяцей. Усяго ж у лагерах Мінскай вобласці каларытна і з карысцю для здароўя адпачнуць каля 60 тысяч школьнікаў.