Нарасціць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва пасля эпідэміялагічнай сітуацыі. Прэзідэнт сустрэўся з паслом Кітая

24 марта 2020

Усепагоднае сяброўства - так апісваюць у Кітаі высокі ўзровень партнёрства з Беларуссю


Маецца на ўвазе, вядома,  не кліматычныя змяненні, а ўстойлівасць і эфектыўнасць нашых сувязяў у палітыцы, дыпламатыі, эканоміцы, сацыяльным развіцці і культуры.

Выстаяць сумесныя вялікія праекты і пад ударам эпідэміі віруса новага тыпу. Мала таго, у эканамічнай сферы ёсць усе магчымасці яшчэ і дадаць да канца года. У прыватнасці, пра гэта сёння ў Палацы Незалежнасці ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта  з паслом КНР у Беларусі  Цуй Цімінам. Беларускі лідар падрабязна спыніўся на тых праектах, якія сёння паспяхова перажываюць вірусны стрэс-тэст  на трываласць  і могуць дадаць у скарбонку супрацоўніцтва.

Упэўненасць афіцыйнага Мінска падзяляюць і кітайскія партнёры. Нягледзячы ні на якія эпідэміі,  у канцы мінулага тыдня ў "Вялікі камень" ўвайшла яшчэ адна буйная кітайская карпарацыя, стаўшы 59-м рэзідэнтам парка. Вытворчасць інавацыйная. Працуе ў інтарэсах аўтамабільнай прамысловасці.


Прапрацоўваецца візіт у Мінск старшыні КНР Сі Цзіньпіна


І яшчэ зараз МЗСы прапрацоўваюць візіт у Беларусь старшыні Сі Цзіньпіна. Пад такія візіты  традыцыйна закладваецца магутны фундамент з новых праектаў. У прыватнасці, сёння на сустрэчы назвалі  стадыён і басейн нацыянальнага маштабу для спаборніцтваў высокага міжнароднага ўзроўню.

Яшчэ адной тэмай дыялогу на вышэйшым узроўні  сталі сумесныя намаганні па пераадоленні эпідэміі каранавіруса. Беларусь актыўна выкарыстоўвае паспяховы вопыт Кітая і задзейнічае ўсе нацыянальныя рэсурсы. Прычым не толькі медыцынскія.

З улікам традыцыйна неспрыяльнай для гэтага часу года эпідэміялагічнай сітуацыі Прэзідэнт даручыў усёй вертыкалі ўлады ініцыятыўна аказаць падтрымку пажылым людзям, не чакаючы просьбаў аб дапамозе. Кантралюе працу  Адміністрацыя Прэзідэнта. Задача - не толькі засцерагчы людзей ва ўзросце ад новага віруса, але і не прапусціць іншыя, не менш небяспечныя для пажылых хваробы. Апроч губернатараў, кіраўнікоў райвыканкамаў, ужо актыўна ўключыліся ў валанцёрскую працу і грамадскія арганізацыі. Ні адзін адзінокі пажылы чалавек не павінен быць забыты. Менавіта на такі прынцып працы арыентуе Аляксандр Лукашэнка ўсю вертыкаль.