Запаў у спячку!

23 января 2014

Мядзведзь Трыстан у мінскім заапарку два тыдні таму адмовіўся ад ежы і напярэдадні заснуў у сваёй бярлозе. Але супрацоўнікі заапарка ўпэўненыя, што зімовая спячка працягнецца нядоўга - буры прачнецца, як толькі слупкі тэрмометраў паднімуцца да нуля. Пры гэтым масавае перасяленне малпаў, папугаяў і іншых трапічных жывёлін у цёплыя вальеры адбылося яшчэ ў пачатку восені. З надыходам зімы жыхарам заапарка таксама змянілі і рацыён харчавання - павялічылі каларыйнасць ежы.


Дарэчы, штодзень жывёлінам у заапарку неабходна не менш за 80 кілаграмаў свежага мяса. Але ёсць у рацыёне і сена, фрукты, гародніна.