На Армейскіх гульнях беларускія вайскоўцы працягваюць паказваць высокія вынікі

1 августа 2018

У цэлым на Армейскіх гульнях беларускія вайскоўцы працягваюць паказваць высокія вынікі. Пасля шасці практыкаванняў спаборніцтваў "Снайперскі рубеж" наша зборная ўпэўнена лідзіруе. Другія і трэція радкі займаюць каманды з Расіі і Казахстана адпаведна.

Упэўнена сябе адчуваюць і беларускія танкісты. У дзясятым заездзе індывідуальнай гонкі наша дружына зноў заняла першае месца, паспяхова паразіўшы ўсе мішэні і ўпэўнена абыдучы зборныя Сірыі і Таджыкістана. Дадам, у спаборніцтвах сіл спецыяльных аперацый, механікаў-кіроўцаў і спаборніцтве "Воін Садружнасці" нашы прадстаўнікі таксама ўваходзяць у тройкі наймацнейшых каманд.