Мінская вобласць пашырыць прамысловую вытворчасць у наступныя пяць гадоў

9 июня 2016

Сярод пунктаў росту - машынабудаванне, біяхімія, электроніка і аграпрамысловы комплекс. Пра гэта сёння заявіў губернатар цэнтральнага рэгіёна на Мінскім абласным сходзе ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу. Як падкрэсліў Сямён Шапіра, цэнтральны рэгіён утрымае свой статус галоўнай жытніцы Беларусі - а гэта больш за два мільёны тон збожжа штогод. Такая ж планка будзе дасягнута і па малаку - два мільёны тон. Акрамя таго, галоўныя планы звязаныя з Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам «Вялікі камень», будаўніцтвам жылля і сацыяльных аб'ектаў, а таксама прыцягненнем інвестыцый і развіццём бізнесу. Па выніках сходу была прынятая рэзалюцыя.

V Усебеларускі народны сход адбудзецца 22 і 23 чэрвеня. Дзве з паловай тысячы яго ўдзельнікаў падвядуць сацыяльна-эканамічныя вынікі развіцця краіны за мінулыя пяць гадоў, а таксама вызначаць асноўныя вектары развіцця Беларусі да 2020 года.