Касмічны грузавік Dragon паспяхова прызямліўся ў Ціхім акіяне

4 июня 2019

Аб гэтым паведамляе SpaceX. Такім чынам,  гэта ўжо 17-я паспяхова завершаная грузавая  місія кампаніі.  Нагадаем, Dragon стартаваў з Зямлі 4 мая і на працягу месяца знаходзіўся на МКС.  На сённяшні дзень ён з'яўляецца адзіным грузавым караблём, здольным вяртаць грузы з МКС на Зямлю.