Мінская вобласць і кітайскі Чунцін абмяркоўваюць новыя напрамкі супрацоўніцтва

13 июля 2018

Будаўніцтва цэнтра і перспектывы стварэння сумесных прадпрыемстваў - Мінская вобласць і кітайскі Чунцін абмяркоўваюць новыя напрамкі супрацоўніцтва. Сёння ў цэнтральны рэгіён з Паднябеснай прыбыла вялікая дэлегацыя на чале з мэрам горада Чунцін. Госці прывезлі і канкрэтныя бізнес-прапановы - пабудаваць у Мінскай вобласці вялікі сучасны цэнтр размеркавання тавараў. Цэнтральны рэгіён можа стаць лагістычным вузлом для кітайскіх тавараў у Еўропу. Ужо заўтра ў Мінскую вобласць з горада Чунцін прыбывае першы чыгуначны састаў - 41 вагон з якасным адзеннем і высокатэхналагічнымі таварамі.

Тан Лянчжы, мэр г. Чунцін: "Гэта мой першы афіцыйны візіт на пасадзе мэра, і я рады, што адразу наведаў Мінскую вобласць. Чунцін з'яўляецца яе горадам-пабрацімам. Мы разглядаем цэнтральны рэгіён Беларусі як моцны цэнтр развіцця высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі і турызму. Кітайскім падарожнікам будзе тут не менш цікава, чым бізнесменам. Заўтра мы плануем адкрыць Дні культуры горада Чунцін у Беларусі".

Горад Чунцін - адзін з аўтамабільных цэнтраў Кітая. За год тут выпускаюць амаль 3 мільёны аўтамабіляў. Пры гэтым мясцовыя прадпрыемствы аддаюць перавагу і беларускай тэхніцы - Мінская вобласць пастаўляе сюды жодзінскія БелАЗы.