Аляксандр Лукашэнка акрэсліў самыя праблемныя месцы для органаў унутраных спраў

28 января 2016

Праца міліцыі дазваляе гарантаваць належны ўзровень грамадскай бяспекі ў краіне. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калегіі міністэрства па выніках працы органаў унутраных спраў за мінулы год.

За апошнія 10 гадоў крымінагенная абстаноўка характарызавалася ўстойлівым зніжэннем колькасці зарэгістраваных злачынстваў. Разам з тым у 2015 іх колькасць хоць і нязначна, але ўпершыню вырасла крыху больш чым на 3 %. Выслухаўшы даклады ўдзельнікаў, а на калегію запрасілі больш за 500 чалавек, Аляксандр Лукашэнка акрэсліў самыя праблемныя месцы для органаў унутраных спраў. Гэта процідзеянне распаўсюджванню наркотыкаў, прафілактыка крадзяжоў і злачынстваў у сферы АПК. Асаблівая ўвага барацьбе з карупцыяй. У мінулым годзе раскрыта звыш 1600 злачынстваў.

Падрабязна аб прыярытэтах, пазначаных Аляксандрам Лукашэнкам у далейшай працы МУС, глядзіце ў "Панараме".