Вечар кітайскай паэзіі прайшоў у Доме дружбы

12 сентября 2018

Матывы Усходу прагучалі і на беларускай мове! У Доме дружбы прайшоў вечар кітайскай паэзіі. На літаратурнай сустрэчы прадэманстравалі кнігу "Светлыя знакі Кітая", у якую ўвайшлі вершы сучасных кітайскіх паэтаў. Зараз у Мінску можна знайсці ўжо 12 экзэмляраў зборніка. Госці змаглі паслухаць пераклады беларускіх аўтараў, а таксама прачытаць перад аўдыторыяй упадабаныя імі радкі.

Навум Гальпяровіч, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання (радыё "Беларусь"): "Зразумела, вельмі цяжка перакладаць з іншай мовы, асабліва з кітайскай мовы. Трэба ўнікнуць у сутнасць кітайскай паэзіі. Яна вельмі вобразная, вельмі прыгожая. І дзеля таго, каб увасобіць на беларускую мову тое, што напісалі кітайскія паэты, трэба вывучыць гісторыю Кітая, трэба вывучыць ту сітуацыю, у якой пісалі яны. І прываблівае тое, што гэта мудрасць. Перакладаць яе на беларускую мову вялікі гонар, вялікая складанасць і вялікае шчасце".

Паэтычны вечар адкрыў шэраг мерапрыемстваў да 60-годдзя таварыства "Беларусь - Кітай".