М. Мясніковіч: Прамысловыя кластары ў рэгіёнах стануць рэальным пунктам росту новай эканомікі

2 апреля 2018

Сёння пачалі працу сенатары. На парадку дня - 8 пытанняў.

Сярод іх сумеснае пасяджэнне дзвюх палат парламента і ўдасканаленне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Прамысловыя кластары ў рэгіёнах стануць рэальным пунктам росту новай эканомікі. Пра гэта на адкрыцці вясновай сесіі заявіў старшыня Савета Рэспублікі. Міхаіл Мясніковіч назваў гэта адказнай задачай, якую сумесна вырашаюць урад, мясцовыя ўлады і парламентарыі.