Чатыры аўтамабілі сутыкнуліся на МКАД сёння раніцай

15 января 2020
Аварыя на МКАД. Сёння раніцай у гадзіну пік сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Момант аварыі трапіў на відэа.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на знешнім кальцы ў раёне Каменнай Горкі. Калі транспартны паток запаволіўся, вадзіцель "рэно" не паспеў адрэагаваць і ў сутыкнуўся з "міцубісі", які ў сваю чаргу наехаў на спынены аўтамабіль "фіат". Апошні сутыкнуўся з "рэно". Усе аўто пасля аварыі знаходзіліся ў крайняй левай паласе. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, ніхто не траўміраваны.