Якасць прадуктаў харчавання ў нашай краіне на асаблівым кантролі

18 мая 2019

На кожным прадпрыемстве існуюць вытворчыя лабараторыі, якія правяраюць якасць сыравіны і гатовай прадукцыі. Каб канкурыраваць на рынку, неабходна выконваць санітарныя і тэхнічныя нормы. Гэта разумеюць як невялікія вытворцы, так і заводы-гіганты. Прыклад такога падыходу - прадпрыемства па вырабе сыроў і масла ў горадзе Высокае. За апошнія гады тут поўнасцю абнавілі лініі, цяпер яны аўтаматызаваныя.

Заіра Рабаданава, загадчыца лабараторыі прадпрыемства па вытворчасці малочнай прадукцыі: "У нас вызначаецца кіслотнасць малака, тлушч, бялок, і асноўны аналіз - гэта антыбіётыкі. Мы кантралюем не толькі чатыры групы асноўных антыбіётыкаў паводле ТРМС, якія рэгламентаваныя, але дадаткова правяраем на макраліды, лінказаміды. Шырокі спектр антыбіётыкаў, якія яшчэ не зацверджаныя ў тэхнічных рэгламентах, але мы падстрахоўваемся і правяраем для рэалізацыі прадукцыі на экспарт".

Максім Наземнаў, дырэктар прадпрыемства па вытворчасці малочнай прадукцыі:  "У нас у краіне створаная такая сістэма, што мы працуем над якасцю свайго прадукту, над кантролем якасці на кожным з участкаў. У нас здзяйсняюцца пастаўкі, так, невялікія, але мы здзяйсняем пастаўку прадукцыі ў Амерыку, Японію. Мы працуем з Арменіяй і Азербайджанам і іншымі краінамі ЕАЭС. У РФ у нас зараз ідзе каля 70-60 %, мы хочам дайсці да 50 %. Дык вось, свет вялікі, сыры там запатрабаваныя". 

На прадпрыемстве за суткі перапрацоўваецца амаль 250 тон малака. Вырабляюцца як цвёрдыя, так і мяккія сыры.