У НАК сёння прайшла прэс-канферэнцыя

24 января 2017

Весляры чыстыя! Міжнародны арбітражны суд Лазаны адмяніў дыскваліфікацыю мужчынскай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, з-за якой спартсмены прапусцілі Гульні ў Рыа.

У Нацыянальным алімпійскім камітэце сёння прайшла прэс-канферэнцыя, на якой генсакратар арганізацыі Анатоль Котаў расказаў, што выдаткі на адных толькі адвакатаў склалі каля 80 тысяч долараў. Падрыхтоўка ж усёй каманды да Алімпіяды каштавала 45 мільярдаў да дэнамінацыі. Беларускі бок мае намер кампенсаваць выдаткі і падасць іск на Міжнародную федэрацыю каноэ ў федэральны суд Швейцарыі.

Анатоль Котаў, генеральны сакратар НАК Беларусі: "Для іх самым суровым пакараннем будзе рублём, доларам або еўра. У нас зараз вельмі важная задача правільна разлічыць тыя выдаткі, той маральны ўрон, які мы можам запатрабаваць і зрабіць гэтую лічбу максімальна магчымай. Але ацэньваючы рэальныя перспектывы пакрыцця, таму што судзіцца ў Швейцарыі справа нятанная, патрабуе дастаткова сур'ёзных фінансавых укладанняў на пачатковым этапе справы".

Зараз нашы вясляры могуць спакойна рыхтавацца да спаборніцтваў. У маі стартуе Кубак свету, а ўжо 12 лютага спартсмены адправяцца на зборы ў Турцыю.