Вянок ад Прэзідэнта Беларусі ўсклалі на Магілу Невядомага Салдата ля Крамлёўскай сцяны

2 июля 2014

Урачыстасці ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі і 70-годдзя вызвалення ад фашыстаў праходзяць у гэтыя дні і за мяжой. Сёння ў Маскве ветэраны, дыпламаты, грамадскія дзеячы, палітыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянка ад імя Прэзідэнта Беларусі на Магілу Невядомага Салдата ля Крамлёўскай сцяны. Для расійскай сталіцы дзень 3 ліпеня хоць і не святочны, але таксама знакавы. Гісторыю не прынята дзяліць на сваю і чужую, і таму на адрас беларусаў прыходзяць шматлікія віншаванні з агульнай перамогай. Па традыцыі ўрачыстыя вянкі і кветкі былі ўскладзеныя сёння і да памятных блокаў з зямлёй Мінск і Брэсцкая крэпасць.