Беларускім аграрыям засталося ўбраць 16% плошчаў

14 августа 2013

На сённяшні дзень намалочана 6 мільёнаў 295 тысяч тон збожжа. У краіне ўжо 4 вобласці-мільянеры. На апошніх гектарах вядуць працы ў Гомельскім рэгіёне. Аграрыі ўжо выканалі больш чым на 60% дзяржзаказ па здачы збожжа дзяржаве. Віцебская вобласць набліжаецца да свайго першага мільёна. Плануецца, што сёлета Беларусь атрымае больш як 9 мільёнаў тон ураджаю з улікам кукурузы.