"Полымя міру" прыбывае ў Мінск. Урачыстая цырымонія сустрэчы эстафеты агню на "Беларусь 5"

17 июня 2019

"Полымя міру" сёння прыбывае ў Мінск! Эстафета агню на фінішнай прамой.

Сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў, запалены ў Рыме, пабываў ва ўсіх абласцях Беларусі. На чарзе - сталіца. З гэтай нагоды на плошчы Дзяржаўнага флага пройдзе ўрачыстая цырымонія сустрэчы эстафеты агню.

У пастаноўцы будзе задзейнічана каля дзвюх тысяч чалавек. Гэта атлеты, якія прадставяць нашу краіну, алімпійскія чэмпіёны розных гадоў і зоркі эстрады.

Артысты праводзяць фінальныя рэпетыцыі цырымоніі. 

Пачатак цырымоніі сустрэчы "Полымя міру" сёння ў 21:00. Не прапусціце ў "Панараме" прамое ўключэнне з плошчы Дзяржаўнага флага. А тэлеканал "Беларусь 5" будзе трансляваць усю цырымонію ў прамым эфіры. Тэлеверсію пакажа "Беларусь 24" заўтра ў 15:30, паўтор - у начным эфіры спадарожнікавага тэлеканала.