Беларусь лічбавая і рэакцыі ў свеце на новы дэкрэт Прэзідэнта

24 декабря 2017

Дык што ж там такога рэвалюцыйнага ў гэтым дэкрэце? На працягу года наш карэспандэнт Дзмітрый Цітоў шчыльна працаваў па тэме і IT-тэхналогій і новага дэкрэта, ледзь не кожны дзень бываючы ў ПВТ. Вось у яго і распытаем пра ўсе нюансы новага дакумента.

Карэспандэнт Дзмітрый Цітоў: Цікава назіраць, як усё змяняецца да лепшага на нашых вачах. Давайце пачнём з візавага рэжыму. Замежным працаўнікам ПВТ можна знаходзіцца ў нас без віз паўгода.

Не буду доўга разважаць на тэму блокчэйна і крыптавалют, але зялёнае святло з нашага боку дае магчымасць максімальна выкарыстаць БелАЭС. Для таго ж "майнінга" патрэбны магутныя відэакарты і шмат электрычнасці. Вось, калі ласка, мы першая краіна ў свеце, якая ўзаконіла тэхналогію блокчэйн. Такую ціхую і спрыяльную гавань сапраўды не абыдуць сусветныя IT-гіганты. Лайкі і рэпосты прылятаюць з усіх куткоў свету.

Пашырылі віды дзейнасці рэзідэнтаў парку, гэта значыць, з'явяцца новыя спецыяльнасці. Спецыялісты, якія пачнуць працаваць над беспілотнымі аўтамабілямі, укараняць штучны інтэлект не толькі для гульняў, але і для дапамогі на прамысловых прадпрыемствах. Патрэбныя будуць не толькі праграмісты, але і маркетолагі.

Вельмі важны пункт датычыцца адукацыі. Рэзідэнты ПВТ зараз могуць вылучаць гранты таленавітым студэнтам і выкладчыкам нашых ВНУ. Так, яшчэ і самі IT-кампаніі змогуць рыхтаваць спецыялістаў нароўні з імі. Гэта значыць, зараз ёсць магчымасць прывезці на лекцыю таго ж Біла Гейтса або Ілана Маска. Так робяць у ЗША і Еўропе. Чакаем IT-зорак і ў нас.

- Вікторыя, Іван! Успомніце. Калі вы апошні раз аплачвалі камуналку ў касе банка?

- Даўно, напэўна...

Па такім жа прынцыпе адбываецца сёння трансфармацыя шматлікіх сфер. Электронны талон у паліклініцы, хуткая і аўтаматычная праца мытных служб. Самы просты прыклад - расклад транспарту ў смартфоне. Калі браць тэхналогію блокчэйн, то "смарт-кантракты" дазволяць пазбегнуць дэбіторскай запазычанасці. Праграма спрацоўвае аўтаматычна. Калі выканана нейкая ўмова, то адразу атрымаем грошы.

Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі і падкрэслівае тое, што гэты дэкрэт не толькі для айцішнікаў. Ён павінен прынесці карысць усёй краіне.

Пасля падпісання дэкрэта я пагутарыў з Юрыем Гурскім. Гэта вядомы ў свеце IT-прадпрымальнік. Стваральнік шэрагу паспяховых стартапаў, пасля набытых Facebook, Mail.ru Group, Google. Дарэчы, у 2016 годзе часопіс GoalEurope назваў Гурскага "самым паспяховым IT-прадпрымальнікам ва Усходняй Еўропе". Давайце паслухаем меркаванне нашага бізнесмена.

І зараз меркаванне з Расіі. З Вышэйшай школы эканомікі. Мне атрымалася пагутарыць з адным з самых вядомых юрыстаў у Расіі, які спецыялізуецца на тэхналогіі блокчэйн. І кансультуе па крыптавалютах у тым ліку і дзяржорганы. Літаральна. Адразу пасля падпісання Дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі" эксперт пачаў пісаць навуковы каментарый наконт нашага дакумента. Ён яшчэ не апублікаваны. Мы можам пачуць яго меркаванне з першых вуснаў.

Як гаворыцца, стаўлю лайк!! Як і ўся сусветная IT-супольнасць. Сардэчна запрашаем у IT-краіну.

Вядома, цікава было пачытаць водгукі, асабліва заходніх СМІ, у якіх пісаць добра пра Усходнюю Еўропу і пра нас, у прыватнасці, лічыцца дрэнным тонам, а супрацоўнікі шматлікіх з іх, гэта я з асабістага вопыту, дагэтуль думаюць, што мы дзесьці ля Сібіры, і ў нас мядзведзі па вуліцах ходзяць. Неяк я працаваў рэпарцёрам на эканамічным форуме ў адной з суседніх заходніх краін, дык вось там на поўным сур’ёзе нам рэкамендавалі актыўней развіваць тэхналогіі ў банкаўскай сферы, і тады ў нас у краіне таксама будуць вакол банкаматы. Гэта было гадоў 5 назад. Хутка, мне здаецца, банкаматы ў нас ужо знікнуць за непатрэбнасцю. Такое меркаванне, вядома, і наша недапрацоўка. Але вы толькі ўявіце, што робіцца там у галовах у нашых калег.