Беларусь павялічыць фінансаванне навуковых распрацовак да 2,5% ВУП

12 декабря 2017

Беларусь павялічыць фінансаванне навуковых распрацовак да 2 з паловай працэнтаў ВУП. Гэта прадугледжана стратэгіяй развіцця беларускай навукі. Праект дакумента вынесены на парадак дня з'езда навукоўцаў, які прымае сталіца. Сёння праца форуму праходзіла па секцыях, заўтра - пленарнае пасяджэнне. Вынікам стане распрацоўка асноўных кірункаў развіцця навуковай сферы на найбліжэйшыя дзесяцігоддзі.