У Мінску праводзяць кірмаш вакансій

20 апреля 2022

80 прадпрыемстваў і арганізацый Мінска 20 красавіка праводзяць кірмаш вакансій. Прапаноўваюць рабочыя месцы з магчымасцю перанавучання па самых запатрабаваных спецыяльнасцях. Тут можна ад наймальнікаў атрымаць максімум інфармацыі аб працаўладкаванні. Ёсць таксама вакансіі для моладзі і людзей з інваліднасцю.

Усяго ў сталічнай службе занятасці амаль 23 тысячы вакансій. Міні-кірмашы вакансій у анлайн-фармаце праходзяць кожны тыдзень.