Аграрыі Мінскай вобласці - лідары па ўборцы збожжа

19 августа 2019

Агульны каравай Міншчыны на сёння важыць амаль мільён шэсцьсот тысяч тон! Засталося ўбраць менш за сем працэнтаў плошчаў. А вось Нясвіжскі і Стаўбцоўскі раёны ўжо завяршылі жніво.

Дарэчы, на фінішы памяняліся лідары. Сярод 22 раёнаў на першае месца вырваўся Слуцкі, у яго самы вялікі ўраджай – каля ста трыццаці трох тысяч тон. На другім месцы - хлебаробы Нясвіжскага раёна. У іх больш за сто трыццаць адну тысячу. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі больш за сто дваццаць дзве тысячы тон збожжа. Што наконт ураджайнасці, лідзіруе па-ранейшаму Нясвіж, 59 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі – тут 50 - і Клецкі раён - 48 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 34 цэнтнеры з гектара.