У мемарыяльным комплексе "Хатынь" ушанавалі памяць загінуўшых 76 гадоў таму

22 марта 2019

Памяць загінуўшых ушанавалі ў Хатыні - сёння 76 гадоў з дня трагедыі, якая чорным радком на стагоддзі ўвайшла ў гісторыю Беларусі.

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" гучалі званы па 149 жыхарах вёскі, для якіх дзень 22 сакавіка 1943 года стаў апошнім. 149 - у тым ліку 75 дзяцей - былі жыўцом спаленыя гітлераўскімі карнікамі.

"Не дапусціць скажэння гісторыі і абялення злачынцаў Другой сусветнай вайны заклікаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Сёння разам з замежным дыпламатычным корпусам ён прыняў удзел у акцыі "Дзень памяці". 

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "Сёлета мы адзначаем 80-годдзе пачатку Другой сусветнай вайны. Адзначаем важную для Беларусі дату - 75-годдзе вызвалення. Тое, што Хатынь з'яўляецца сімвалам, з аднаго боку - жорсткага генацыду беларускага народа, а для Беларусі - нясхільнасці, гэта адназначна. Вельмі шмат такіх вось трагічных месцаў і ў нашай гісторыі, і не толькі ў нашай, у шматлікіх постсавецкіх краінах, ды і ў еўрапейскіх дзяржавах. Трэба нагадваць людзям аб тым, што было, што перанеслі мы ў гады страшнай фашысцкай акупацыі".

Кіраўнік нашага МЗС перасцярог ад таго, каб татальная канфрантацыя, што адбываецца ў шматлікіх рэгіёнах, не скацілася да трагедыі вайны. І заклікаў разам рабіць усё магчымае для падтрымання міру і стабільнасці.