За незаконны абарот наркотыкаў затрыманы чэмпіён Еўропы па ўсходніх адзінаборствах

12 октября 2020

На ўсе рукі майстар. У Жодзіне затрыманы за незаконны абарот наркотыкаў чэмпіён Еўропы па ўсходніх адзінаборствах. Аднак першапачаткова ўвагу міліцыі ён прыцягнуў удзелам у несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе непрыстойным жэстам у адрас праваахоўнікаў выказаў пратэст.

28-гадовы малады чалавек ужо некаторы час знаходзіўся ў полі зроку праваахоўнікаў. Была інфармацыя, што ён купляў праз інтэрнэт гашыш і марыхуану. Праваахоўнікі высвятлялі яго кантакты і як у далейшым ён выкарыстаў дурнап'ян. Што датычыцца апошняга выпадку, хлопец паведаміў, што наркотык купіў для сябе. У цяперашні час затрыманы знаходзіцца ў ІЧУ.