Высвятляюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння ў Барысаўскім раёне

28 ноября 2014

На трасе М1 Брэст - Масква сутыкнуліся адразу чатыры грузавыя аўто. На месцы загінуў трыццацігадовы вадзіцель МАЗа. Каб яго выцягнуць, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. У барысаўскую бальніцу шпіталяваны  яшчэ адзін мужчына з чэрапна-мазгавой траўмай. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель грузавіка DAF не зладзіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з трыма МАЗамі, што стаялі на абочыне.