Вада за паўгадзіны заліла дамы па вокны - пад Гомелем прарвала дамбу

10 апреля 2023

Пад Гомелем прарвала дамбу. А палове на чацвёртую раніцы паступіў сігнал аб тым, што ў садовым таварыстве "Расінка-2" затапіла дамы. Па словах відавочцаў, вада літаральна за паўгадзіны паднялася да самых вокнаў. Па трывозе на месца выехалі ратавальнікі Асвода, яны дапамаглі эвакуіравацца людзям са свойскімі жывёламі.

Нягледзячы на вялікую ваду, пасяўная ў Гомельскай вобласці працягваецца. У раёнах выбіраюцца прыдатныя для гэтага сельгасугоддзі. З-за разводдзя сяўбу прыйшлося прыпыніць у Кармянскім, Лоеўскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнах. Не выключана, што на частцы плошчаў прыйдзецца перасяваць. Спецыялісты асцярожна выказваюцца аб тэрмінах завяршэння пасяўной.