Падчас пажару на ферме ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці выратавалі 170 цялятаў

12 января 2017

Інцыдэнт адбыўся ўчора ўвечар. Спачатку полымя ўспыхнула ў адным з цялятнікаў, затым перакінулася на дах будынка. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў працаўнікі гаспадаркі самастойна перавялі жывёлін у суседні будынак. Агонь атрымалася ліквідаваць за гадзіну. Пашкодзіла дах пабудовы на плошчы 60 квадратных метраў. Паводле адной з версій, полымя ўспыхнула па віне вартаўніка.