У двары жылога дома на праспекце газеты "Звязда" прарвала водаправод

22 мая 2018

Фантан на сем паверхаў у вышыню забіўся сёння на праспекце газеты «Звязда». Там у двары жылога дома прарвала водаправод. Моцныя бруі вады абрынуліся на прыпаркаванае аўто. Ніхто не пацярпеў. Праз 15 хвілін рамонтная брыгада спыніла паток. Да гэтага часу камунальныя службы ліквідавалі наступствы аварыі, водазабеспячэнне аднавілі.