Вердыкты адразу па дзвюх гучных крымінальных справах вынесуць сёння ў Беларусі

3 марта 2017

У Мінскім гарадскім судзе будзе пастаўлена кропка ў гісторыі аб нападзе на гандлёвы цэнтр "Новая Еўропа". Пракурор запрасіў для абвінавачанага 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Уладзіслаў Казакевіч у забойстве жанчыны і нападзе на іншых так і не раскаяўся. Пацярпелыя заявілі да падсуднага іскі аб кампенсацыі матэрыяльнага і маральнага ўрону на суму больш чым 360 тысяч рублёў.

А раённы суд Ляхавічаў вынесе прысуд Андрэю Ваўкавыцкаму. Былы кіраўнік Баранавіцкай ДАІ падчас ДТЗ быў у стане алкагольнага ап'янення і насмерць збіў жанчыну. Дзяржабвінаваўца запрасіў для падсуднага 5 гадоў калоніі-пасялення. Бацька загінуўшай Вольгі Стралкоўскай заявіў іскавыя патрабаванні на кампенсацыю маральнага ўрону памерам 94 тысячы рублёў. Чым скончацца слуханні, глядзіце ў нашых наступных выпусках і выніковай праграме "Зона Х".