У Мінскім раёне сутыкнуліся два аўтамабілі

12 мая 2017

31-гадовая жанчына, вадзіцель Ford Mondeo, пры перамяшчэнні ў сярэднюю паласу не заўважыла аўтамабіль ВАЗ, які рухаўся па ёй у спадарожным напрамку. У выніку сутыкнення абедзве машыны трапілі ў кювет і ўрэзаліся ў дрэвы. Вадзіцель "форда" шпіталізаваная ў бальніцу хуткай меддапамогі, другі ўдзельнік ДТЗ не пацярпеў. Вадзіцелі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Каб яшчэ раз закцэнтаваць увагу вадзіцеляў на транспартную дысцыпліну і выкананне правілаў дарожнага руху, ДАІ вобласці распачало прафілактычную акцыю "Хуткасць".

Прыняць да ўвагі неабходна і завяршэнне працоўнага тыдня, калі на дарогах павялічыцца колькасць транспартных сродкаў, якія выязджаюць за межы сталіцы. Пры інтэнсіўным руху вадзіцелям неабходна выконваць максімальную дыстанцыю, пазбягаць небяспечных манёўраў і не парушаць хуткасны рэжым.