У Мінску пабілася машына хуткай дапамогі

9 марта 2017

Вадзіцель, верагодней за ўсё, заснуў за рулём. Аварыя адбылася сёння раніцай у раёне Пушкіна. Медыкі вярталіся з камандзіроўкі. Машына ўрэзалася ў бардзюр, зачапіла два дрэвы і стукнулася ў ліхтарны слуп. У аўто знаходзіліся 4 чалавекі, дваіх шпіталізавалі. Афіцыйны каментарый ДАІ ў нашым наступным выпуску.