У Мінску абрабаваны ювелірны магазін

4 апреля 2016

Здарэнне адбылося ў адным з буйных гандлёвых цэнтраў. У бутык зайшлі трое маладых людзей. Яны ўважліва вывучылі вітрыны, а пасля звярнуліся па дапамогу да прадаўца. Дзяўчына з задавальненнем пачала рэкламаваць тавар, а ў гэты час адзін з юнакоў без цяжкасцей і лішніх пытанняў узяў усё, што яму спадабалася.

Прапажу ў магазіне заўважылі не адразу, а толькі праз паўгадзіны. І выклікалі міліцыю. Паводле папярэдніх падлікаў, урон склаў больш за 250 мільёнаў рублёў. Злачынцаў шукаюць. Калі вы пазналі гэтых людзей, тэлефануйце па нумарах (017) 229-07-07, (017) 267-37-18 альбо 102.