У Мінску міліцыя адшуквае жанчыну-экстрасэнса

14 декабря 2016

Яна пад прычынай пачысціць аўру забірае каштоўнасці. Адна з пацярпелых расказала, што пазбавілася свайго золата пасля рытуалу ачышчэння. Аферыстка падышла да яе на вуліцы і паведаміла аб праклёне. Каб зняць яго, трэба было падаць чарадзейцы залатыя вырабы. Пасля завяршэння абраду жанчына абяцала іх вярнуць. У міліцыі не выключаюць, што такіх ашуканых нашмат больш. Усіх, хто пазнаў на гэтым відэа жанчыну справа, паведаміце праваахоўнікам.