У Мінску рыхтуюцца да правядзення "ТІБО-2023", які адкрыецца 18 красавіка

17 апреля 2023

Мінск рыхтуецца да правядзення самай тэхналагічнай падзеі краіны. Заўтра адкрыецца Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2023". Свае экспазіцыі прапануюць больш як 260 удзельнікаў. Традыцыйна запланавана і дзелавая праграма. Гэта больш як 30 мерапрыемстваў. Усе яны прысвечаны лічбавай трансфармацыі асноўных сектараў эканомікі і дзяржкіравання. Напрыклад, аб тэхналагічных трэндах будуць гаварыць на Еўразійскім лічбавым форуме. У прыватнасці, размова пойдзе аб фарміраванні адзінай еўразійскай лічбавай рыначнай прасторы.

Айчынныя распрацоўнікі прадставяць тэхналогіі "разумных гарадоў" і лічбавыя рашэнні ў розных галінах эканомікі. У рамках форуму таксама падвядуць вынікі конкурсу стартапаў і ўручаць інтэрнэт-прэмію.