У Брэсце чадным газам атруціліся дзеці - паведамленне на пульт МНС паступіла напярэдадні

9 марта 2016

Дзве дзяўчынкі 2002 і 2006 гадоў нараджэння шпіталізаваны ў Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу. Стан пацярпелых - сярэдняй ступені цяжару. Усе ў прытомнасці.

Валерый Чаранкевіч, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы: "Пры даследаванні крыві вызначаўся ўзровень карбаксігемаглабіну. У гэтых дзяцей узровень карбаксігемаглабіну бы 21 % і 24 %, што сведчыць аб вельмі цяжкім атручэнні чадным газам. Пасля атрымання кіслароду і кантрольнага даследавання крыві былі атрыманы нармальныя вынікі, далейшага лячэння не спатрэбілася. Зараз дзеці практычна здаровыя і знаходзяцца ў неўралагічным аддзяленні і заўтра будуць адпушчаны дадому".

Меркаваная прычына здарэння - няспраўнасць газавага ацяпляльнага катла.