Інтэрактыўныя сесіі, арганізаваныя партнёрамі "Мінскага дыялогу", праходзяць у гатэлі Marriott

24 мая 2018

Сярод іх буйныя і аўтарытэтныя замежныя фонды з Еўропы і ЗША. У цэнтры ўвагі дыскусій - Усходняя Еўропа і формы супрацоўніцтва з рэгіёнам.

З намі на сувязі Вольга Давідовіч.

У гэтыя хвіліны праца пленарных сесій падыходзіць да завяршэння. Пытанні, якія разглядаліся сёння, тычыліся ўсходнееўрапейскага рэгіёна. У прыватнасці, абмяркоўвалася роля невялікіх краін у глабальным светапарадку. Гаварылі таксама пра развіццё ініцыятывы "Усходняе партнёрства", Еўразійскага эканамічнага саюза, праекта "Адзін пояс - адзін шлях".

Апошні, дарэчы, выклікае як высокія чаканні, так адначасова і сур'ёзныя апаскі ў розных частках Еўразіі. Як раз пра гэта нам удалося пагаварыць з адным з галоўных спікераў пленарнай сесіі - прафесарам Мунірай Шахідзі.

Муніра Шахідзі, прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта Таджыкістана: "Зразумела, галоўны акцэнт сёння быў зроблены на бяспецы. Бо рэгіён Усходняй Еўропы сёння называюць адным з эпіцэнтраў міжнароднай напружанасці. І тут у Мінска, як гаворыцца, жыццёвая цікавасць. Гэтая думка не раз гучала на форуме".

Тоні ван дэр Тогт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных адносін Clingendael (Нідэрланды): "Я думаю, вельмі важна мець такі дыялог. Зараз, зыходзячы з сітуацыі, што склалася, калі існуе напружанне паміж блокамі, зноў жа паміж Усходам і Захадам, паміж ЕС і Расіяй - гэта ўсё нясе сур'ёзныя наступствы для ўсёй Еўропы. У той жа час столькі ўсяго змяняецца зараз - з'явілася тая ж кітайская ініцыятыва. І гэта мае наступствы не толькі для эканомікі, але і для бяспекі ва ўсім свеце".

Дарэчы, плануецца, што гэтая канферэнцыя пакладзе пачатак штогадоваму маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрасаюза, Расіі, ЗША і Кітая. Бо тэмы, я вынесеныя на абмеркаванне, адлюстроўваюць сучасныя геапалітычныя рэаліі.

"Мінскі дыялог" працягваецца. Дыскусіі сёння, зрэшты, як і ўчора, будуць ісці да позняй ночы. Белтэлерадыёкампанія, нагадаю, выступае ў ролі інфармацыйнага партнёра форуму. Тут на палях працуе ў анлайн-рэжыме наша выязная студыя і некалькі здымачных груп. Заўтра "Мінскі дыялог" завершыць сваю працу і можна будзе падводзіць вынікі. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя