У бальніцы памёр другі хлопчык, які пацярпеў у выніку абвальвання перакрыцця ў недабудаваным катэджы ў Магілёве

13 ноября 2017

Не прыходзячы ў прытомнасць у бальніцы памёр другі хлопчык, які пацярпеў у выніку абвальвання перакрыцця ў недабудаваным катэджы ў Магілёве. Нагадаем, у рэанімацыю ён быў дастаўлены 1 лістапада ў стане клінічнай смерці. За жыццё 9-гадовага дзіцяці змагаліся ўрачы з усёй краіны. З улікам новых акалічнасцяў, следства дасць прававую ацэнку таго, што адбылося. Па факце прычынення смерці па неасцярожнасці ў выніку абвальвання канструкцыі ўзбуджана крымінальная справа. Яшчэ адна крымінальная справа, па факце службовай халатнасці, заведзена ў дачыненні службовых асоб Магілёўскага гарвыканкама, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні кантролю за самавольна ўзведзенымі будынкамі.