У акваторыі Дняпра патануў 14-гадовы падлетак

27 июня 2018

У Магілёве напярэдадні адбыўся няшчасны выпадак - падчас трэніроўкі патануў 14-гадовы падлетак. На занятку па акадэмічным веславанні ў акваторыі Дняпра перакулілася адзіночная лодка. Па словах відавочцаў-рыбакоў, юны спартсмен спрабаваў выплыць самастойна, але не змог. Хлопец быў без выратавальнай камізэлькі. Яго цела дасталі ратавальнікі.

Аксана Салянюк, афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці: "Па факце гібелі 14-гадовага падлетка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Халатнасць". Падчас правядзення неадкладных следчых дзеянняў высветлена, што службовыя асобы Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту не забяспечылі належнае правядзенне інструктажаў па тэхніцы бяспекі, прафілактыцы траўматызму, папярэджанні няшчасных выпадкаў, а таксама наяўнасць у кожнага спартсмена-навучэнца выратавальнай камізэлькі пры правядзенні заняткаў".

Па крымінальнай справе прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.