Беларускія біятланісты выступаюць у гонках праследавання чэмпіянату Расіі

26 марта 2024

Працягваем хварэць за беларускіх біятланістаў на чэмпіянаце Расіі ў Цюмені. Нашы спартсмены сёння маюць нядрэнныя шанцы апынуцца ў прызах гонкі праследавання.

На дыстанцыі пасьюта - мужчыны. Антон Смольскі адправіўся на трасу праз 54 секунды пасля лідара гонкі.

А ў 12 гадзін лыжню выпрабуюць жанчыны. Ганна Сола стартуе з 34-секундным адставаннем. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".