Страшнае ДТЗ адбылося пад Крупкамі

15 марта 2021
У лабавым сутыкненні загінулі два чалавекі. Пасля ўдару транспартныя сродкі загарэліся. Трагедыя адбылася сёння каля 7 раніцы на так званай алімпійскай трасе. Як паведамляе МУС, паводле папярэдняй версіі, 27-гадовы жыхар Віцебска заснуў за рулём, выехаў на сустрэчную паласу, дзе і здарылася аварыя. Вядома, што малады чалавек ехаў у бок Мінска. Абодва вадзіцелі загінулі. Паведамляецца, што за рулём другога аўтамабіля знаходзіўся 44-гадовы жыхар Старых Дарог. Зараз на месцы працуюць спецыялісты ДАІ і МНС, следчыя і эксперты.