Супрацоўнікі Брэсцкай мытні канфіскавалі вялікую партыю кактусаў з Венгрыі

5 марта 2015

Закон паспрабавалі парушыць перавозчыкі чарговай партыі руж і… кактусаў. Амаль 3 тысячы раслін не даехалі да адрасата. Перашкодзілі гэтаму супрацоўнікі Брэсцкай мытні, якія ў пункце пропуску "Казловічы" канфіскавалі вялікую партыю кветак з Венгрыі. Папярэдняя ацэнка кошту калючага тавару - 150 мільёнаў рублёў. Па словах супрацоўнікаў мытні, бліжэй да 8 Сакавіка спробаў незаконна правезці кветкі праз мяжу з парушэннем мытнага заканадаўства становіцца ўсё больш.